«Бліцкрыг не атрымаўся. Памыюцца ўласнай крывёю». Галоўнакамандуючы УСУ — пра першы дзень вайны
Валерый Залужны падзякаваў вайскоўцам за абарону Украіны.
Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны адзначыў, што барацьба будзе цяжкай, але Украіна выстаіць. Валерый Залужны звярнуўся да ўкраінскіх вайскоўцаў і падзякаваў за абарону краіны.
Зварот з'явіўся ў Facebook Залужнага.
«Паважаныя генералы, афіцэры, сяржанты і салдаты!
Дарагія баявыя сябры! Дзякуй кожнаму з вас, хто сёння абараняе нашу зямлю ад расійскага акупанта. Дзякуй вашым родным за тое, што чакаюць. Дзякуй
украінскаму народу за давер, дапамогу, малітвы», — заявіў Валерый Залужны.
Ён таксама падзякаваў міжнародных партнёраў, але адзначыў,
што цяпер час дзейнічаць, а не абмяркоўваць.
«Молімся за душы загінулых субратаў і найхутчэйшае выздараўленне параненых. Змагаемся далей! Увесь сектар бяспекі і абароны дае
годны адпор. Будзе цяжка, але мы выстаім. Бліцкрыг ў расіян не атрымаўся.
Памыюцца ўласнай крывёю! За намі праўда. З намі Бог. І перамога будзе за
намі», — заявіў Залужны.
Між тым, вынікі першага дня вайны падвёў і расійскі бок. Мінабароны РФ абвясціла, што ўсе задачы, запланаваныя на 24 лютага, расійскай армія выканала.