БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ
У справаздачы МАГАТЭ пра стан ядзернай энергетыкі ў свеце паведамляецца, што ў 2022 годзе першы энергаблок Беларускай АЭС пад Астраўцом не выпрацоўваў электраэнергію амаль 55% часу.
![Фота twitter.com Фота twitter.com](/img/v1/images/e3k7np3xeaeqs98.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота twitter.com
Усяго ж было выпрацавана каля 4,4 млрд кВт*г электраэнергіі.
Каэфіцыент выкарыстання ўстаноўленай магутнасці з моманту запуску першага энергаблока склаў 50,2%.
У мінулым годзе першы блок БелАЭС спынялі на планавы рамонт у красавіку. Меркавалася, што рамонт працягнецца да ліпеня, але пасля энергаблок падключылі да сеткі толькі ў лістападзе.
Па інфармацыі Белстата, у 2021 годзе ў Беларусі ўсяго было выпрацавана 41 млрд кВт*г электраэнергіі, у 2020 годзе — 38,7 млрд кВт*г.
![Не працуе, дык хоць не выбухне. БелАЭС — два гады Не працуе, дык хоць не выбухне. БелАЭС — два гады](/img/v1/images/belaes_4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)