Беларусь атрымае ад ЗША 1,7 мільёна долараў на барацьбу з каронавірусам

Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкай на паведамленне прэс-службы Дзярждэпартаменту ЗША.

usa_money.jpg

Удакладняецца, што сродкі прызначаныя для фінансавання лабараторый, актывізацыі выяўлення выпадкаў COVID-19, узмацнення эпідэміялагічнага нагляду. Сродкі накіраваныя праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Агулам за апошнія 20 гадоў ЗША выдзелілі Беларусі больш за 300 мільёнаў долараў.
Цяперашні транш ёсць часткай дапамогі ад ЗША 120 краінам і міжнародным арганізацыям. Ад пачатку пандэміі на гэтыя мэты з дзяржаўнага бюджэту выдаткавана блізу 1 мільярда долараў.
Дапамогу таксама атрымалі і іншыя краіны постсавецкай прасторы: Украіна — 15,5 млн долараў, Узбекістан — 3,9 млн, Азербайджан — 3,6 млн, Грузія — 2,7 млн, Арменія — 2,3 млн, Туркменістан — 920 тысяч, Кіргізстан — 900 тысяч.
Раней паведамлялася, што агулам Дзяржаўны дэпартамент і USAID выдзелілі 274 млн долараў на дапамогу дзясяткам краін свету ў сувязі з пандэміяй COVID-19. 23,4 млн долараў прадастаўлена СААЗ і ЮНІСЭФ.
Паводле svaboda.org