Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб рублёвых цэнах на газ

Беларусь і Расія падпісалі пагадненні аб умовах фарміравання да канца 2022 года цаны на расійскі газ і нацэнкі аператара газатранспартнай сістэмы ў прывязцы да расійскага рубля. Пра гэта паведамляе Мінэнерга Беларусі.

1456490496_bigsize_tgz_ut_8153_1920x1281.jpg


Дакументы падпісаныя падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў Мінэнерга дзвюх краін Віктара Каранкевіча і Мікалая Шульгінава пры ўдзеле пасла нашай краіны Уладзіміра Сямашкі, піша REFORM.by.

«Па выніках сустрэчы кіраўнікі Мінэнерга Беларусі і Расіі падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ “Белтрансгаз” ад 25 лістапада 2011 года» — гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Міністры таксама абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў газавай сферы, рэалізацыю саюзнай праграмы па фарміраванні аб'яднанага рынку прыроднага газу.