Беларусь спыніла экспарт расійскіх нафтапрадуктаў
Беларусь прыпыніла экспарт бензіну і дызельнага паліва ў краіны Балтыі, Польшчу і ва Украіну з-за няякаснай расійскай нафты. Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб.
«На бягучы момант кантрактныя абавязацельствы прыпыненыя да моманту вырашэння пытання з расейскай нафтай», — сказаў Грыб.
Ён растлумачыў, што экспарт прыйшлося прыпыніць з-за таго, што Беларусі неабходна забяспечваць ўзрослыя патрэбы ўнутранага рынку. Экспарт цёмных нафтапрадуктаў захаваны ў поўным аб'ёме ў сувязі з адсутнасцю іх спажывання на ўнутраным рынку.
Напярэдадні беларускі бок паведамляў, што чакае аднаўлення паставак «чыстай» нафты з Расіі не раней, чым праз 8-10 дзён, паколькі крыніца забруджвання знойдзены ў паўтары тысячах кіламетраў ад беларускай мяжы — у Самарскай вобласці.
19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, якая паступае па нафтаправодзе з Расіі. У сувязі з гэтым абодва беларускіх НПЗ — ААТ «Мазырскі НПЗ» (Гомельская вобласць) і ААТ «Нафтан» (Віцебская вобласць) паведамілі пра пагрозу пашкоджання абсталявання і амаль на 50% скарацілі аб'ёмы нафтаперапрацоўкі. Канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб часовым абмежаванні экспартных паставак нафтапрадуктаў з Беларусі з улікам росту ўнутраных патрэбаў.
interfax.ru