Фотафакт: Дызайнер Цэслер намаляваў беларускую «Прэзідэнцкую скалу»
Дызайнер Уладзімір Цэслер апублікаваў у Інстаграме сваю працу «Прэзідэнцкая скала». Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.

Гара Рашмар, Паўднёвая Дакота, ЗША
Гэта пародыя на славуты Нацыянальны мемарыял Гара Рашмар у ЗША, дзе высечаныя скульптуры былых амерыканскіх прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна.