«Беларусьнафта» ў снежні спыніла пастаўкі ў Германію
«Беларуснафта» трапіла ў пяты пакет санкцый Еўрасаюза.

Ад пачатку снежня адсутнічаюць экспартныя пастаўкі нафты з Беларусі ў Германію.
Агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на расійскую статыстыку
паведамляе, што Беларусь з пачатку месяца не пастаўляе нафту ў Германію па
трубаправодзе «Дружба».
Згодна з экспартным графікам, пастаўкі з Беларусі у Германію праз «Дружбу» у снежні павінны скласці 150 тысяч тон. Аднак, згодна
са статыстыкай, нафта за першы тыдзень не экспартавалася зусім.
Экспартам нафты з Беларусі займаецца прадпрыемства
«Беларусьнафта», якое трапіла ў пяты пакет санкцый ЕС.
Паводле «Свабоды».