Беларусы ў студзені-чэрвені прадалі валюты больш, чым купілі
У студзені-чэрвені беларусы прадалі валюты больш, чым купілі, паведамяляе Нацыянальны банк.
З пачатку года насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 4,472 млрд у эквіваленце, купіла $ 3,675 млрд. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $ 797 млн.
Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені-чэрвені прадалі замежнай валюты на $ 9,662 млрд у эквіваленце, купілі $ 10,141 млрд.
Нерэзідэнты Беларусі за паўгода прадалі валюты на $ 297,4 млн у эквіваленце, набылі — $ 54,1 млн.
Паводле zviazda.by, www.nbrb.by