Золатавалютныя рэзервы Беларусі зноў знізіліся
За паўгода золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на 483,9 млн долараў ЗША. А за апошні месяц — на 108,2 млн долараў.

Фота: БЕЛТА
"За чэрвень 2018 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 108,2 млн долараў ЗША (на 1,6%) пасля скарачэння ў маі 2018 года на 98,5 млн долараў ЗША (на 1,4%)", — паведаміў Нацбанк.
У пачатку 2018 года ЗВР знаходзіліся на ўзроўні 7 млрд 315,3 млн долараў, а на 1 ліпеня склалі 6 млрд 831,4 млн долараў (у эквіваленце).
Такім чынам, за паўгады золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на 483,9 млн долараў ЗША.
У гэтым годзе ЗВР працягваюць зніжацца. У траўні яны скараціліся на 98,5 млн долараў (на 1,4%).
Нацбанк тлумачыць зніжэнне золатавалютных рэзерваў у мінулым месяцы планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце (каля 424 млн долараў), а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата., адзначае «Еўрарадыё».