Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся на $108 млн
З 6,939 да 6,831 млрд даляраў.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень знізіліся на 108 мільёнаў долараў альбо на 1,6%. На 1 ліпеня яны складалі 6 млрд 831 млн 400 тысяч долараў ЗША, піша Еўрапейскае радыё.
ЗВР працягваюць зніжацца. У траўні яны скараціліся на 98,5 млн долараў (на 1,4%).
Нацбанк тлумачыць зніжэнне золатавалютных рэзерваў у мінулым месяцы планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце (каля 424 млн долараў), а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата.