«Белнафтахім» зноў уздымае кошты на бензін
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу канцэрна.
![rg.ru rg.ru](/img/v1/images/istock_9727908901000_d_850.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
rg.ru
Канцэрн «Белнафтахім» узняў кошты на бензін яшчэ на 1 капейку. Паводле паведамлення прэс-службы канцэрна, з 5 траўня на АЗС будуць такія цэннікі: АІ-92-К5-Еўра — 1,54 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,65 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,86 руб., ДП — 1,65 руб.
У паведамленні сказана, што на 4 траўня ад пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якую пастаўляюць у Беларусь, узрос на 18,9%, а рознічныя кошты на бензін і дызпаліва — у сярэднім на 6,5%. Таму кошты зноў павышаюць «у адпаведнасці з палітыкай стрымлівання коштаў».
euroradio.fm