Белстат апублікаваў вынікі першага паўгоддзя 2022 года

Амаль па ўсіх паказчыках эканоміка ў мінусе.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Белстат сёння выклаў на сваім сайце прамежкавыя вынікі функцыянавання беларускай эканомікі за першае паўгоддзе 2022 года — у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Амаль па ўсіх паказчыках назіраецца спад.
Так, напрыклад, ВУП знізіўся амаль на 5% і склаў 87,4 млрд. рублёў. Аб'ём прамысловай вытворчасці ўпаў на 5,2% (83,2 млрд. рублёў), і толькі горназдабываючая вытворчасць выйшла ў «плюс»: 102,7% у параўнанні з першым паўгоддзем 2021 года. Рознічны таваразварот склаў 99,6% (32 млрд. руб.), а аптовы «прасеў» амаль на 15% — 65,6 млрд. руб.
Грамадскі транспарт спрацаваў на 101,2%, а найбольшы мінус прыйшоўся на сферу грузаперавозак — там несуцяшальныя 78,1% адносна аналагічнага перыяду мінулага году (46,4 млрд. тонакіламетраў).