Беларусь гатовая прадаць "Гродна Азот" Расіі
Канцэрн "Белнафтахім" гатовы прадаць кантрольны пакет "Гродна Азота" Расіі, гаворыцца ў лісце беларускага прэм'ера Міхаіла Мясніковіча яго расійскаму калегу Дзмітрыю Мядзведзеву. У прыватнасці, прапануецца арганізаваць конкурс для некалькіх прэтэндэнтаў, напрыклад "ЕўраХіма" і "Газпром інвестпраекта".
Інвестар павінен будзе пабудаваць новы азотны комплекс і гарантаваць забеспячэнне прадпрыемства танным прыродным газам.
Як распавяла крыніца ў галіне, "ЕўраХім" ужо пяць гадоў вядзе перамовы аб набыцці "Гродна Азота". "Але ў апошні момант
прэзідэнт Беларусі забараняў прадаваць "нацыянальны здабытак". Падобныя сітуацыі назіраліся неаднаразова", — заявіў ён, перадаюць
"Известия".
Не ўпэўнены ў поспеху і цяперашніх прапаноў аналітык "Інвесткафэ" Павел Емяльянцаў. Паводле яго слоў, "не выключана, што калі надыдзе час перайсці ад прынцыповых дамоўленасцяў да іх рэалізацыі, Беларусь паспрабуе перайграць дасягнутыя дамоўленасці на сваю карысць".
Між тым, як паведамляў “Тэлеграф”, прынцыповая згода аб продажы Расіі кантрольнага пакета акцый Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) дасягнута ў сакавіку на сустрэчы віцэ-прэм'ера Расbі Аркадзь Дварковіч і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.