Bloomberg: Шосты пакет санкцый ЕС можа ўключаць «Беларуськалій», БКК і «Нафтан»

Шосты пакет санкцый Еўрасаюза з-за нападу Расіі на Украіну можа ўключаць «Беларуськалій», Беларускую калійную кампанію і «Нафтан». Пра гэта паведаміў Bloomberg са спасылкай на крыніцу, знаёмую з прапановай ЕК.

belaruskalij_4.jpg


Трэба адзначыць, што сёння ў Еўрапарламенце, прадстаўляючы шосты пакет санкцый, старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен не згадвала Беларусь, а таксама названыя агенцтвам прадпрыемствы, піша REFORM.by.

Еўрасаюз і ЗША ўжо ўводзіў санкцыі ў дачыненні да беларускай калійнай галіны. Былі забароненыя імпарт і транзіт беларускага калію, хоць пад абмежаванні не патрапілі непасрэдна калійныя ўгнаенні.

Пры гэтым непасрэдна супраць «Беларуськалія» і БКК санкцыі ЕС не ўводзіліся. Рэстрыкцыі ў дачыненні да іх былі ўведзеныя ЗША.