C 1 красавіка ў Беларусі вырасце базавая арэндная велічыня

Новы памер базавай арэнднай стаўкі складзе 120 тысяч рублёў. Новаўвядзенне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 сакавіка 2015 г. №231.



images60.jpg

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.

Такім чынам, б.а.в. тычыцца гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 % акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, у тым ліку капітальных будынкаў, ізаляваных памяшканняў, іх частак на рынках і ў цэнтрах гандлю.

Памер базавай арэнднай стаўкі штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год.

У 2014 годзе базавая арэндная велічыня павысілася на 18,6 % і дасягнула 102 тыс. рублёў.

БЕЛТА