Цэны на прамтавары ў Беларусі ў траўні выраслі на 16,2% у гадавым вымярэнні

Цэны на прамысловую прадукцыю ў Беларусі ў траўні 2022 года выраслі на 0,5% у параўнанні з красавіком 2022 года. З пачатку года рост цэн склаў 9,6%.

coins_10151251920_103128.jpg


У гадавым вымярэнні цэны на прамысловую прадукцыю ў траўні выраслі на 16,2% (да траўня 2021 года), піша АФН.

Як паведамляе Белстат, у тым ліку цэны на інвестыцыйныя тавары выраслі адпаведна на 2,0% да красавіка і на 9,6% з пачатку года, на прамежкавыя тавары — на 0,2% і 9,9% адпаведна, спажывецкія тавары – на 2,4% і 8,9%.

Цэны на сельгаспрадукцыю ў траўні выраслі на 1,8% да красавіка і на 10,9% з пачатку года, у гадавым вымярэнні — на 22,9%. У раслінаводстве цэны да красавіка знізіліся на 3,6%, але выраслі на 12,2% з пачатку года, у жывёлагадоўлі рот коштаў склаў 3,3% і 10,6% адпаведна.

Цэны ў будаўніцтве ў траўні 2022 года знізіліся на 0,1% у параўнанні з красавіком, але выраслі на 4,1% з пачатку года, у гадавым вымярэнні — на 14,8%.

Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў траўні 2022 года ў параўнанні з красавіком знізіліся на 1,3%, з пачатку года рост тарыфаў склаў 23,5%, у гадавым вымярэнні — 24,8%.

Тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у траўні 2022 года знізіліся на 0,3% да красавіка, з пачатку года выраслі на 3,3%, у гадавым вымярэнні — на 4,4%.