Рэальныя даходы насельніцтва ў студзені-красавіку знізіліся — упершыню з 2017 года
Тэмпы росту рэальных даходаў беларусаў па выніках студзеня-красавіка знізіліся на 1,2%. Паказчык прадэманстраваў зніжэнне ўпершыню з ліпеня 2017 года на фоне паскарэння гадавой інфляцыі да 16,8% у красавіку.
З ліпеня 2017-га па сакавік 2022-га рэальныя даходы насельніцтва раслі.
Рэальныя даходы — гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
У студзені-сакавіку 2022 года рэальныя наяўныя даходы насельніцтва выраслі ўсяго на 0,2%, хоць у студзені-лютым тэмп прыросту складаў 2,2%, піша REFORM.by.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы ў студзені-красавіку займала 64,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,7%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,8%.
Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, зацверджаным Лукашэнкам, даходы насельніцтва ў гэтым годзе павінны вырасці на 2%