У Беларусі зноў падаражэла паліва. 16-ты раз ад пачатку года
З 14 чэрвеня цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў падвысіліся. Традыцыйна ўжо на две капейкі, паведамляе «Белнафтахім».

Цяпер паліва каштуе: АІ-98 — 2,64 рубля, АІ-95 — 2,42 рубля, АІ-92 — 2,32 рубля, ДТ — 2,42 рубля.
Аўтамабільнае паліва ў Беларусі апошнім часам даражэе кожны аўторак. Можна чакаць, што праз тыдзень будзе зноў плюс 2 капейкі.