Чыноўніца: Квадрат жылля ў Мінску істотна падаражэў, але цяперашняя цана абгрунтаваная

Беларусь робіцца ўсё даражэйшай краінай для жыцця. Цяпер больш давядзецца плаціць за кватэры тым, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыццёвых умоваў. На колькі і ў чым прычына?

_budoulja___praca___pracounyja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

У Мінску падаражэла цана за «квадрат» у дамах для тых, хто мае патрэбу паляпшэнні жыццёвых умоваў. Мінскія ўлады канстатуюць істотнае павелічэнне кошту кватэр у дамах, якія будуюцца для катэгорыі тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аднак лічаць новыя цэны на квадратны метр у такіх аб'ектах абгрунтаванымі з-за істотнага падаражэння будматэрыялаў у мінулым годзе.

Старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава распавяла агенцтву «Мінск-Навіны», што ў пачатку гэтага года кошт квадратнага метра для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў прыкметна павялічыўся.

Паводле яе слоў, у тыпавым жыллі ад такіх забудоўшчыкаў, як МАПІД, Мінскі домабудаўнічы камбінат і Завод эфектыўных прамысловых канструкцый, кошт «квадрата» вырас да 2,2–2,3 тысяч рублёў у параўнанні з 1,8—1,9 тысячай рублёў у канцы 2022 года.

Пры гэтым чыноўніца заявіла, што цяперашнія кошты з'яўляюцца абгрунтаванымі, а іх скачок звязаны з рэзкім падаражэннем будматэрыялаў у мінулым годзе — з-за гэтага ўзвядзенне асобных дамоў даводзілася завяршаць у страту для заказчыка. З надыходам 2023 года індэкс кошту будаўніча-мантажных работ былі закладзеныя ўжо новыя расцэнкі.

Ірына Гонтарава адзначыла, што рэнтабельнасць забудоўшчыка пры будаўніцтве жылля для маючых патрэбу застаецца на ўзроўні не больш за 5%.


Варта згадаць, што студзені 2023 года ўлады працягнулі да 1 студзеня 2024 года дзеянне нормаў аб рэгуляванні коштаў на будматэрыялы, а пералік тавараў, якія падпадаюць пад іх дзеянне, быў пашыраны.

Акрамя таго, Мінбудархітэктуры абнавіла правілы цэнавага рэгулявання, якія вызначаюць гранічныя нормы рэнтабельнасці і надбаўкі пры рэалізацыі матэрыялаў для будаўніцтва, а таксама максімальна дапушчальнае павелічэнне адпускных цэн на будматэрыялы адносна папярэдняга года.

Паводле «Мінск-Навіны», Myfin