Рэкорд за 10 гадоў: Рынак кватэр у Мінску на піку
У кастрычніку ў Мінску здзейснена 1458 здзелак куплі-продажу кватэр — рэкорд для гэтага месяца як мінімум за апошнія 10 гадоў.
![_zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хоць у параўнанні з летам восенню актыўнасць крыху знізілася, яна ўсё яшчэ застаецца рэкордна высокай з улікам сезоннасці, піша Thinktanks.by.
Працягвае расці і колькасць аб'яў аб продажы кватэр — за месяц яна павялічылася на 12%, што звязана з выхадам на рынак кватэр у новабудоўлях, пераважна ў комплексе «Мінск Мір».
Тым не менш, у новых гатовых дамах кватэры ў кастрычніку куплялі значна радзей, чым да гэтага ў верасні — толькі ў 9% выпадкаў. Звычайна іх доля ў рамках месяца складае 12-13%.
![spros_na_kvartiry_v_minske_10_2022.png spros_na_kvartiry_v_minske_10_2022.png](/img/v1/images/spros_na_kvartiry_v_minske_10_2022.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярэдняя цана прададзеных кватэр у Мінску за кастрычнік 2022 года ў параўнанні з папярэднім месяцам знізілася на 3.5% і склала 1165 $ за квадратны метр.
«Такое зніжэнне сярэдняй цаны кватэр у аб'явах звязана з тым, што ў кастрычніку зніжаліся цэны на кватэры ў новабудоўлях, а таксама на рынак выйшла больш новых танных кватэр».
Без уліку новабудоўляў сярэдняя цана прапановы за квадратны метр у кастрычніку 2022 года складала 1336 $ (+0.8% за месяц).
У большасці бліжэйшых буйных гарадоў суседніх краін у параўнанні з папярэднім месяцам цэны ў доларавым эквіваленце таксама знізіліся — але не больш, чым на 2.5%.