Першая снежная раніца ў Мінску (шмат фота)
Сённяшні ранак для мінакоў стаўся сапраўды зімнім. Яшчэ ўчора ўвечары блізкая зіма павіталася першым снегам, і ён за ноч не растаяў, як гэта бывае звычайна.
Аўтамабілісты ўспомнілі аб скрабках ды шчотках, а аматары пракрастынацыі сёння шмат часу правядуць на шынамантажах, мяняючы летнюю гуму на зімнюю.
Дарожныя службы яшчэ ўчора шчодра аздобілі дарогі і тратуары ў цэнтры соллю, якая літаральна храбусціць пад нагамі.
Прадказаваць нешта, у тым ліку надвор'е, у Беларусі зараз — справа зусім няўдзячная, але спадзяемся, што першы снег не ператворыцца хутка ў брудную кашу.