
Прэс-служба Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта заявіла, што сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня, якія павінны былі прайсці 19 і 20 лістапада ў сталіцы, вырашана адмяніць.
Прычынай сталі неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная адзначыла, што санітарна-эпідэміялагічныя нормы, якія дзейнічаюць у нашай краіне, забараняюць прадаваць гародніну і садавіну на адкрытых пляцоўках, калі тэмпература паветра на вуліцы апускаецца ніжэй за 0 градусаў па Цэльсіі.
Мінскія ўлады заявілі, што і далейшае правядзенне сельскагаспадарчых кірмашоў у Мінску таксама будзе залежаць ад надвор'я.