Графік экспарту нафты Расіяй у кастрычніку — снежні не прадугледжвае паставак на «Нафтан»
У адпаведнасці з графікам, у чацвёртым квартале, як і ў трэцім, не прадугледжаныя пастаўкі на Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан»), а пастаўкі на Мазырскі НПЗ знізяцца з 2,36 млн т у III квартале да 1,98 млн т у IV квартале.

Мінфін ЗША 19 красавіка адмяніў мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ «Нафтан».
Да 3 чэрвеня 2021 года былі дазволеныя толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для завяршэння супрацоўніцтва з імі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на Інтэрфакс.