Японія ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі
Японія праз вайну ва Украіне ўвяла новы пакет эканамічных санкцый у дачыненні Беларусі і Расіі. Санкцыі прадугледжваюць замарозку іх актываў, забарону экспарту і правядзення фінансавых аперацый.

Пад абмежаванні трапілі «140-ы
рамонтны завод», «558-ы авіярамонтны завод», «Агат — сістэмы кіравання»,
«2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення», «Агат — сістэм»,
«Агат — электрамеханічны завод», «БелОМА», «Белспецзнештэхніка», «Белтэхэкспарт»,
«БСВТ — новыя тэхналогіі», Унутраныя войскі МУС, УУС Гомельскага аблвыканкама,
спецназ «Альфа» КДБ, «Кідма-тых», «Мінатор-Сэрвіс», МЗКЦ, «Абаронныя
ініцыятывы», «КБ-Радар», «Пеленг», Дзяржкамваенпрам, КДБ, «Трансавіяэкспарт» і іншыя.
Санкцыі ўведзены і супраць Расіі. Агулам у санкцыйным спісе Японіі 90 арганізацый з РБ і РФ, а таксама 57 фізічных асоб.