«Абурала сітуацыя ва Украіне». За антываенныя надпісы жыхара Гомеля пасадзілі на тры месяцы
На тры месяцы арышту асудзілі жыхара Гомеля Юрыя Зарэцкага за нанясенне надпісаў супраць вайсковага ўварвання расійскіх войск ва Украіну (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Працэс вёў суддзя Яраслаў Парэмскі, паведамляюць праваабаронцы.
Па
матэрыялах абвінавачання, увесну 2022 года, Зарэцкі «з мэтай пагаршэння
эстэтычнага ўспрымання маёмасці грамадскага карыстання, аэразольным балончыкам
чорнага колеру нанёс на жалезабетонныя агароджы Гомельскай дыстанцыі
грамадзянскіх збудаванняў пару надпісаў».
Юрый сваю
віну прызнаў цалкам і паведаміў, што яго абурала сітуацыя, якая адбываецца ва
Украіне і ён вырашыў выказаць сваё стаўленне да падзей і напісаць на бетонным
плоце каля пешаходнага пераходу праз чыгуначныя пуці па вул. Кірава «П…. — ….».
Другі
надпіс ён завяршыць не паспеў — быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.