12-гадовую дачку расійскага рэжысёра зацкавалі ў школе за футболку «Не вайне»
Расійскі рэжысёр родам з Харкава Аксана Карас разам з 12-гадовай дачкой жыве і працуе ў Расіі. Яна распавяла, як падчас вайны ва Украіне яе дачка прыйшла ў школу ў футболцы з надпісам «Не вайне», але аднакласнікі асудзілі яе за антываенны заклік.
У інтэрв'ю Кацярыне Гардзеевай Карас са слоў сваёй дачкі
распавяла, што напярэдадні ўварвання Расіі ва Украіну яе аднакласнікі
абмяркоўвалі вайну і радаваліся верагодным баявым дзеянням. Пры гэтым сама
дзяўчынка паспрабавала растлумачыць ім, што вайна — гэта дрэнна.
«Яна сама з імі паразмаўляла, напісала на футболцы «Не вайне». Настаўнікі нічога не сказалі, але з аднакласнікамі яна
пасварылася. Яна спрабавала дастукацца да іх, растлумачыць, што не могуць быць
40 мільёнаў украінцаў нацыстамі, што сама яна напалову ўкраінка, што гэта
дрэнна, паміраюць людзі», — распавяла Карас.
Таксама яна дадала, што аднакласнікі не пайшлі на кантакт з
яе дачкой Кацярынай. Яны давялі яе да слёз, таму яна вырашыла перавесці дзіця
на хатняе навучанне.
Аксана Карас — расійскі рэжысёр кіно і тэлебачання, сцэнарыст і мантажор, у мінулым тэлевядучая, журналістка. Найбольш вядомая па фільме «Добры хлопчык».
Паводле unian.net.