Курс расійскага рубля да беларускага — антырэкорд 2018 года
На 10 красавіка Нацыянальны банк вызначыў курс расійскага рубля да беларускага рэкордна нізкім ад пачатку 2018 года, паведамляе "Радыё Свабода".
100 расійскіх рублёў 10 красавіка будуць роўныя 3,3590 беларускага рубля, долар — 1,9757, еўра — 2,4227.
Кошт расійскага рубля да беларукай валюты цяпер дасягнуў гістарычнага мінімуму за перыяд ад 22 чэрвеня 2017 года, тады за 100 расійскіх рублёў давалі 3,2062 беларускіх. Найдаражэйшым у 2018 годзе расійскі рубель быў 11 студзеня — 3,5423 беларускага рубля за 100 расійскіх. З пачатку году расійскі рубель патаннеў да беларускага на 2%.
У 2018 годзе еўра да беларускага рубля ўмацаваўся на 2,86%, долар — на 0,15%.
9 красавіка расійскія фондавыя рынкі перажылі рэкордны абвал за 4 гады.
Цяперашняе падзенне звязваюць з нядаўнім «дапаўненнем» санкцыяў ЗША супраць расейскага бізнесу. Прынцыповае адрозненне новага пакету амерыканскіх санкцый супраць Расіі палягае ў тым, што Вашынгтон упершыню ўнёс у чорны спіс прыватныя кампаніі. Абмежаванні супраць мільярдэра Алега Дзерыпаскі і падкантрольных яму актываў сталіся настолькі шырокімі, што паўстае пытанне наконт перспектыў выжывання ягонай бізнес-імперыі. 9 красавіка акцыі кампаніі Дзерыпаскі UC Rusal упалі адразу на 41%