Курс долара перавысіў 17.800 рублёў, еўра — амаль 20.500 рублёў
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 жніўня курс долара вырас на 235 рублёў да 17.836 рублёў.
Курс еўра вырас на 539 рублёў і склаў 20.474 рублі.
Курс расійскага рубля вырас на 6,42 рубля да 253,72 рубля.
Асноўная прычына рэзкага абясцэньвання беларускага рубля звязаная з падзеннем рубля расійскага. У сваю чаргу дэвальвацыя расійскага рубля адбываецца з-за падзення цэн на нафту.
Тым часам раніцай 25 жніўня цэны на нафту ўмерана аднаўляюцца пасля сур'ёзнага спаду напярэдадні, застаючыся пры гэтым у раёне мінімальных адзнак 2009 года.
У Расіі на фоне нязначнага росту сусветных цэн на нафту сярэднеўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім вызначаецца
афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 80,04 капейкі, склаўшы 69,9461 рубля.
У панядзелак сярэднеўзважаны курс долара складаў 70,7465 рубля за долар.
Аляксей Арэшка, БелаПАН