Казахам кампенсуюць страты ад дэвальвацыі
Нацыянальны банк Казахстана збіраецца кампенсаваць страты ад дэвальвацыі тэнге ўкладчыкам камерцыйных банкаў, якія маюць дэпазіт з астаткам да 1 мільёна тэнге (не больш за $4 тысячы).

«Грамадзянам будзе кампенсаваная курсавая розніца пры ўмове захавання дэпазіту на спецыяльным рахунку ў банку на працягу аднаго года», — гаворыцца ў паведамленні
Нацбанка Казахстана.
Пасля пераходу на свабодны курс тэнге даляр у Казахстане вырас амаль на 30% да 255,26 тэнге.
Паводле Нашай Нівы