Еўрапейскім біржам лепш, азіяцкім — не

Кітайскі "чорны панядзелак" — горшы дзень з 2007 года, адзначае euronews.com.



birzy.jpg

Еўрапейскія біржы прыходзяць у сябе пасля "чорнага" панядзелка: сёння раніцай вядучыя гандлёвыя пляцоўкі Старога Свету адкрыліся ў зялёнай зоне.

У Парыжы і Франкфурце галоўныя індэксы прадэманстравалі 1,5-працэнтную карэкцыю; крыху меншы рост паказаў асноўны індэкс Лонданскай біржы.

Тым часам на азіяцкіх гандлёвых пляцоўках падзенне працягваецца: індэкс Шанхайскай фондавай біржы ў першыя хвіліны сесіі ў аўторак знізіўся на сем з лішнім працэнтаў.

Аналітыкі адзначаюць, што пасля абвалу ў панядзелак у рэгіёне захоўваюцца панічныя настроі. Лідарамі страт у ходзе ранішняй сесіі сталі актывы, звязаныя з будаўніцтвам інфраструктуры, аўтапрамам і авіябудаваннем.