«Літоўская чыгунка» не будзе перавозіць калійныя ўгнаенні «Беларуськалія»

«Літоўская чыгунка» паведаміла, што з 1 лютага не будзе перавозіць прадукцыю «Беларуськалія», аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў, што трапіў у санкцыйны спіс ЗША.

belaruskalij_vahony_780x470.jpg

«Літоўская чыгунка» не будзе перавозіць прадукцыю «Беларуськалія», як таго прасілі тры беларускія кампаніі-пасярэднікі.

Кампанія «Літоўская чыгунка» паведаміла, што адхіліла заяўкі кампаній аб перавозцы калійных угнаенняў. У прэс-рэлізе, аднак, гаворыцца, што калі яны прадставяць новыя заяўкі з новымі аргументамі, то спатрэбіцца трывалая прававая аснова для адхілення такіх заявак.

«Літоўская чыгунка» таксама атрымала і заяўкі яшчэ дзвюх кампаній – літоўскай «Lit Salt Trade» і «Belintertrans Baltik» — на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалія». Наконт першай з іх «Літоўская чыгунка» ўжо звярнуліся ва ўрадавую камісію нацыянальнай бяспекі, а наконт другой — плануе звярнуцца.

Паводле www.delfi.lt