На долю беларускіх цыгарэт прыпадае 82% кантрабанднага тытуню ў Літве

Беларускія цыгарэты займаюць 82% у структуры тытунёвай кантрабанды ў Літве. Усяго ж яны складаюць 18,1% ад усіх выпаленых цыгарэт у краіне, паведамляе BNS са спасылкай на даследаванне, праведзенае Nielsen (так званае «даследаванне пустых пачкаў») у трэцім квартале 2021 года.

247189967_243301584495770_8075683904443686925_n.jpg


Усяго ў трэцім квартале кантрабандныя цыгарэты займалі 22% літоўскага рынку, што з'яўляецца самым вялікім паказчыкам з 2014 года, адзначае REFORM.by.

Найбольшая доля кантрабанды адзначаецца ў Швенчэнісе, дзе на яе прыпадае 43% выпаленых цыгарэт.

Кантрафактныя цыгарэты займаюць 1% рынку. У асноўным яны паступаюць у Літву з падпольных фабрык у Латвіі.

Летась літоўскія сілавікі затрымалі каля 19 млн пачкаў кантрабандных цыгарэт.