МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі судовыя пазовы да Рады Еўрасаюза, каб скасавалі санкцыі
Тры беларускія кампаніі патрабуюць ад Рады Еўрасаюза, каб іх выключылі з санкцыйных спісаў і адмянілі ўведзеныя супраць іх абмежаванні, перадае «Радыё Свабода».
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_maz___autazavod__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas__2__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Як паведамляецца ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза, пазовы зарэгістравалі ў канцы жніўня-пачатку верасня.
У прыватнасці МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі пазовы да Рады Еўрасаюза з патрабаваннем адмяніць рашэнні, якімі яны былі ўнесеныя ў санкцыйныя спісы.
24 чэрвеня Рада Еўрасаюза зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Яны закранулі вядучыя экспартныя галіны: калійную, нафтаперапрацоўчую, машынабудаўнічую.
Санкцыі пазбавілі БелАЗ і МАЗ паставак заходніх рухавікоў, якімі камплектаваўся мадэльны шэраг.
Тым часам структуры Еўрасаюза рыхтуюць пяты пакет санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму за развязванне міграцыйнага крызісу і далейшы наступ на асноўныя свабоды ў краіне.