«Reuters»: Макей можа трапіць пад санкцыі Еўрасаюза
Міністры замежных спраў Еўрасаюза 18 кастрычніка абмяркоўвалі новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку да авіякампаній, каб спыніць «наўмысную палітыку Мінска па перапраўцы тысячы мігрантаў да мяжы ЕС», паведамляе «Радыё Свабода».
![Уладзімір Макей Уладзімір Макей](/img/v1/images/9185e43d_25d8_432d_81b9_aa50ffd671c3_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Уладзімір Макей
Пра тое, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей можа трапіць пад санкцыі Еўрасаюза, паведамляе агенцтва «Reuters», у прыватнасці адзначаючы:
«ЕС таксама рыхтуе новы пакет санкцый у дачыненні да асоб з Беларусі, які можа ўключаць міністра замежных спраў за яго ролю ў кампаніі спрыяння нелегальнай міграцыі ў ЕС».
Як паведамлялася раней, пяты «пакет» санкцый Еўрасаюз можа прыняць да канца лістапада.