Міхаіл Чыгір: Хоць бы мільярдаў сем з боку трэба, каб утрымаць эканоміку

Каб захаваць адносную фінанасава-эканамічную стабільнасць у Беларусі ў гэтым годзе, краіне трэба знайсці прыкладна сем мільярдаў дадатковага фінансавання, — лічыць былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.



66e37741_05f0_48ea_a070_efe69caeecf0_mw1024_s_n.jpg

— Вельмі цяжкі год, хаця б мільярдаў 7 з боку трэба, каб пратрымаць эканоміку на плыву. Дзе мы іх возьмем — я не ведаю. Гэта дадатковае фінансаванне звонку патрэбнае. Сітуацыя складаная. Аляксандр Рыгоравіч гэта ведае і абмяркоўвае гэтыя праблемы ў Расіі, з Захадам намецілася пацяпленне. Дай Бог, каб дайшло да вынікаў канкрэтных, інакш усё будзе вельмі-вельмі кепска.  

А галоўнае, што трэба зрабіць, каб краіна выйшла з крызісу, — кажа Міхаіл Чыгір, — гэта стварыць умовы для стабільнага прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку.

Без гэтага стварыць сучасную высока-тэхналагічную прамысловасць у Беларусі — не атрымаецца.

 Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя