Паштовая і тэлефонная сувязь падаражэлі
У Беларусі з 16 снежня павышаюцца тарыфы на паслугі тэлефоннай і паштовай сувязі агульнага карыстання, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на БелТА.
![vsenovostroyki.ru vsenovostroyki.ru](/img/v1/images/fotolia_42197703_xs_52_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так, тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павышаюцца: абаненцкая плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб — на 27 капеек; пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб — на 0,05 капейкі за хвіліну; пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні — на 0,1 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,11 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Павышэнне тарыфаў складзе ад 7,3% да 9,6%.
Што тычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб, то перасылка простай паштоўкі, ліста, бандэролі вагой да 20 грам даражэе на 6 капеек, перасылка кожных наступных 20 грам паштовых адпраўленняў — на 1 капейку.