Аляксей Венедыктаў: «Беларусь для Расіі як Крым»

Галоўны рэдактар ​​расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў пракаментаваў у сваёй перадачы абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін, піша Еўрарадыё.

5450741.jpg

Я заўсёды казаў, я згодны з Лукашэнкам, што адна з магчымасцяў і ўяўленняў цяперашняй крамлёўскай каманды — гэта інтэграцыя з Беларуссю. Хуткасць і форма інтэграцыі ў Крамлі і Беларусі розныя. Так, Лукашэнка хоча захаваць для Беларусі незалежнасць і быць незалежным прэзідэнтам”, — адзначыў Венедыктаў.
Чытайце таксама: Інтэграцыйная пастка і апазіцыйная здрада
І калі я быў у Беларусі мінулым летам, — сказаў рэдактар папулярнай у Расіі радыёстанцыі, — я бачыў, якім чынам даволі хуткімі тэмпамі даволі хутка развіваецца ўкараненне беларускай мовы, напрыклад, беларускай гісторыі. “І мы спадкаемцы не Кіева, — кажа Лукашэнка, — як Масква, а мы спадкаемцы Вялікага княства Літоўскага. Мы спадкаемцы Вільні”.
Чытайце таксама: Стала вядомая дата сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна
Па словах Венедыктава, тэма найбліжэйшай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным — не толькі нафта, але гэта таксама “сутнасная гісторыя, ці стане Беларусь Крымам ў тым ці іншым выглядзе”.
“Погляд цяперашняй кіруючай каманды на Беларусь я ўяўляю. Ён так ж быў і на Крым раней. Ну, пакуль што не — не. А калі ўпала ў рукі — тады і возьмем”, — сказаў Венедыктаў.