Стала вядомая дата сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна
Раней Лукашэнка казаў пар 25 снежня — зараз гэтую дату пацвердзілі ў Крамлі, піша TUT.BY.

"Мне дакладаюць, што Уладзімір Уладзіміравіч 25 снежня ў Крамлі прапануе сустрэцца і абмеркаваць пытанні. Думаю, мы сустрэнемя і абмяркуем", — паведаміў Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з расійскімі СМІ.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў ТАСС, што Пуцін плануе сустрэцца з Лукашэнка 25 снежня. "Так, я пацвярджаю гэтую інфармацыю", — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб тым, ці сапраўды дасягнутая дамоўленасць аб сустрэчы.
Адной з галоўных тэмаў абмеркавання, як чакаецца, стане падатковы манёўр.