Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны

У Польшчы лекары маюць заробкі ў памеры 3-4 тысяч еўра, а беларускія лекары атрымліваюць у некалькі разоў менш,  адзначае «Еўрарадыё».

Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Польшча паспрабуе перацягнуць лекараў з Беларусі і Украіны, інфармуе беларуская служба Польскага радыё.

З-за недахопу ў польскай службе аховы здароўя кадраў (лекараў, медсёстраў, парамедыкаў) плануецца ўвесці новыя правілы прыёму ўрачоў з-за межаў ЕС.

Адпаведны законапраект ужо знаходзіцца на разглядзе ў парламентароў. Ён прадугледжвае, што тым жа беларускім лекарам не трэба будзе праходзіць працэдуру прызнання дыплома.

Дазвол на пастаянную працу на 5 гадоў будзе выдавацца ў канкрэтнай бальніцы. Замежніку толькі давядзецца здаць іспыт на права займацца прафесійнай дзейнасцю ў Польшчы.

Як вядома, у Польшчы лекары маюць заробкі ў памеры 3-4 тысяч еўра (у беларускіх лекараў у некалькі разоў менш).

euroradio.fm