Ці зробяць 31 снежня і 2 студзеня выходнымі днямі?
Беларусы выступілі з прапановай да ўраду зрабіць выходнымі 31 снежня і 2 студзеня без адпрацоўкі ў іншыя дні.
Паводле інфармацыі аўтараў ініцыятывы, грамадзяне просяць урад зрабіць 31
снежня, 1 і 2 студзеня выходнымі днямі без пераносаў, паведамляе агенцтва
«Мінск-Навіны».
Праект прадугледжвае ўвядзенне выходных не толькі ў бягучым годзе, але і на перспектыву.
Пад прапановай ўжо падпісаліся крыху больш за тры тысячы чалавек.
У пачатку кастрычніка быў апублікаваны графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Так, у студзені беларусаў чакаюць дзве працоўныя суботы: 4 студзеня — за 2 студзеня і 11 студзеня — за 6 студзеня. Яшчэ адна працоўная субота прызначаная на 4 красавіка — за 27 красавіка.