«Праезд 3000 руб? Стоп! Хопіць плаціць рэжыму!»
У Мінску з'явіліся плакаты супраць павелічэння коштаў на праезд. Актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» вывесілі іх у раёне ўнівермага «Беларусь», а таксама на прыпынках транспарту.
![pl_1_02.jpg pl_1_02.jpg](/img/v1/news/full/pl_1_02.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На плакатах гаворыцца: «Сёння праезд 3000 руб. А заўтра?», «Праезд 3000 руб? Стоп! Хопіць плаціць рэжыму!», "А ў іх праезд не даражэе?".
![http://gazetaby.com/i/2013/12/pl-2-02.jpg pl-2-02.jpg](http://gazetaby.com/i/2013/12/pl-2-02.jpg)
— Такім чынам мы звяртаем увагу мінчукоў на чарговае падвышэнне коштаў на праезд, з тым, каб яны задумаліся, ці адавядаюць рэчаіснасці выказванні кіраўніцтва краіны аб стабільнасці і паспяховасці сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, — каментуе адзін з ініцыятараў акцыі.
![http://gazetaby.com/i/2013/12/pl-3-02.jpg pl-3-02.jpg](http://gazetaby.com/i/2013/12/pl-3-02.jpg)
Вывешванне інфармацыйных плататаў прайшло без эксцэсаў.