Расію і Беларусь адхілілі ад удзелу ў Міжнародным саюзе чыгунак

Расія і Беларусь былі адхілены ад удзелу ў Міжнародным саюзе чыгунак. Пра гэта паведаміла ў суботу Міністэрства інфраструктуры Украіны, піша UNN.

czyhunka__ekanomika_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo__1_.jpg

У Міністэрстве інфраструктуры Украіны (МІУ) адзначылі: «2 сакавіка Міністэрства інфраструктуры накіравала афіцыйныя лісты ў 11 найбуйнейшых і ўплывовых арганізацый свету ў сферы авіяцыйнага, марскога, чыгуначнага транспарту, а таксама будаўніцтва і турызму. Сёння прыйшоў афіцыйны адказ ад Міжнароднага саюза чыгунак (UIC) аб адхіленні расійскай і беларускай чыгунак ад удзелу ў арганізацыі да таго часу, пакуль не вернецца да міру сітуацыі ва Украіне».

Паводле звестак МІУ, у Міжнародным саюзу чыгунак паведамілі, што сочаць за сітуацыяй, і выказалі салідарнасць з украінскай чыгункай у складаныя для краіны часы.

Нагадаем, Міжнародны саюз чыгунак (Union internationale des chemins de fer) — гэта сусветная асацыяцыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж асноўнымі суб'ектамі міжнароднага чыгуначнага сектара. Саюз заснаваны ў 1922 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы, чальцамі UIC з'яўляюцца 204 арганізацыі.