ААН: ва Украіне за час вайны загінулі больш за 350 мірных жыхароў
Падчас вайны ва Украіне загінуў прынамсі 351 мірны жыхар і 707 атрымалі раненні. Такія даныя прыводзіць ААН за перыяд з пачатку вайны па 4 сакавіка ўключна.
Большая частка смерцяў наступіла ў выніку абстрэлаў з цяжкай артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню, ракетных і авіяўдараў. На тэрыторыі, падкантрольнай сепаратыстам, былі зарэгістраваныя 23 смерці і 93 выпадкі раненняў.
Сярод загінулых 22 дзіцяці. Прынамсі 36 дзяцей атрымалі раненні.
Паводле meduza.io