У Мінабароны Расіі заявілі пра аднаўленне наступлення ва Украіне
Расія працягвае ваеннае ўварванне ва Украіну, распачатае 24 лютага па загадзе Уладзіміра Пуціна.

У Мінабароны РФ заявілі аб аднаўленні наступальных дзеянняў расійскіх войскаў ва Украіне з 18 гадзін. У ведамстве патлумачылі гэта «нежаданнем» Кіева «ўздзейнічаць на нацыяналістаў або падаўжаць рэжым цішыні».