Цэнтрабанк Расіі забараніў пераводзіць сваякам за мяжу больш за 5 тысяч долараў у месяц
Цэнтрабанк РФ загадаў расійскім банкам абмежаваць суму, якую расіяне змогуць адпраўляць сваякам за мяжу, пяццю тысячамі долараў у месяц.

Адпаведны ліст ёсць у распараджэнні расійскага выдання «Коммерсант». Аднак афіцыйна аб гэтай меры не абвяшчалася.
«Гэта вымушаная мера робіцца для таго, каб валюта з краіны не ўцякала і не аказвала дадатковы ціск на курс рубля ў рамках бягучай сітуацыі», — адзначае старшы дырэктар аналітычнай групы па фінансавых арганізацыях Fitch Антон Лапацін.
Раней Уладзімір Пуцін забараніў расіянам пераводзіць грошы на свае замежныя рахункі.