Стывен Кінг адмовіўся ад выдання сваіх кніг у Расіі

Стывен Кінг адмовіўся ад новых кантрактаў на выданне кніг у РФ. Пісьменнік рашуча асудзіў агрэсію Расіі супраць Украіны і абарваў дзелавыя стасункі з краінай-агрэсарам.

styven_kinh.jpg

Папулярны амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг заявіў, што адмаўляецца ад падпісання новых кантрактаў на яго выданне яго кніг у Расійскай Федэрацыі з-за вайны ва Украіне.

Пра гэта ён паведаміў у Twitter.

Кінг падзяліўся твітам канадскага пісьменніка Лінвуда Барклі, які абвясціў аб адмове ад новых кантрактаў з РФ.

«Я прызнаю, што гэта невялікая ахвяра, і яна будзе мець не большы эфект, чым пук падчас буры, але я не падаўжаю свае расійскія кніжныя кантракты», — напісаў Барклі.

Кінг дадаў: «Я таксама».

Паводле www.unian.net