Навумчык: Вы хацелі атрымаць ганьбу, каб пазбегнуць вайны — а атрымалі і ганьбу, і вайну…

Палітык і журналіст Сяргей Навумчык у сваім тэлеграме разважае пра адмову NATO закрыць неба над Украінай.

vzryv_atomnoj_bomby.jpg

Лідары краінаў NATO робяць фатальную памылку, што, спужаўшыся пагрозаў Пуціна, не закрываюць неба над Украінай. Гэта якраз дазволіла б украінцам канчаткова пераламіць сітуацыю на сваю карысць, нанесці расійскім войскам максімальныя страты.

Што да пагрозы Пуціна нанесці ядзерныя ўдары па краінах NATO (чытаць ягоную заяву трэба менавіта гэтак) — дык удары па NATO першым Пуцін, найхутчэй, не нанясе. А вось у сітуацыі адступлення NATO Пуцін нанясе ядзерны ўдар па Украіне тактычнай боегалоўкай, і гэта пацягне ланцуговую рэакцыю аж да поўнамаштабнай ядзернай вайны з выкарыстаннем ужо стратэгічнай зброі.

Як было ў Чэрчыля? «Вы хацелі атрымаць ганьбу, каб пазбегнуць вайны — а атрымалі і ганьбу, і вайну». З той толькі розніцай, што ў ядзернай вайне мала хто выжыве.