Рэальныя даходы беларусаў паскорана падаюць

Падзенне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва паскараецца. Калі ў студзені-красавіку яны знізіліся на 1,2%, то ў студзені-траўні падзенне ўжо склала 2,1%, паводле звестак Белстата.

three_eroding_forces_on_your_retirement_savings_2048x1446.webp


Трэба адзначыць, што рэальныя даходы насельніцтва ў студзені-красавіку ўпалі ўпершыню з ліпеня 2017 года. Рост заробкаў і іншых даходаў беларусаў не паспявае за інфляцыяй. Калі ў красавіку інфляцыя склала 16,8% у гадавым вылічэнні, то ў траўні — ужо 17%, а ў чэрвені — 17,6%, нагадвае REFORM.by.

Рэальныя даходы — гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы ў студзені-траўні займала 64,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,1%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,3%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,8%.