«Саюзнік». Экспарт расійскай нафты ў Беларусь у кастрычніку 2021 года ўпаў амаль на 60%

Экспарт расійскай нафты ў Беларусь у кастрычніку 2021 года ўпаў на 59,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 642 тысяч тон, вынікае са звестак Цэнтральнага дыспетчарскага кіравання (ЦДУ) ТЭК РФ.

576cc6ed27318_oil2_1200.jpg


З пачатку года экспарт расійскай нафты ў Беларусь упаў у цэлым на 8,4% — да 9,4 млн. тон. Зніжэнне экспарту, паводле афіцыйных даных, тлумачыцца тым, што са статыстыкі выдаленыя даныя паставак на «Нафтан» (Наваполацкі НПЗ) з-за уведзеных ЗША санкцый, піша АФН.

Тым не менш, узнікаюць сумневы, што «Нафтан» перапрацоўваў 60% месячных паставак нафты ў Беларусь.

Агулам па свеце экспарт расійскай нафты ў студзені-кастрычніку 2021 года ўпаў на 4,8% — да 186,1 млн. тон. У кастрычніку 2021 года экспарт расійскай нафты павялічыўся на 3%.

Экспарт нафты ў далёкае замежжа за 10 месяцаў скараціўся на 4,6% — да 176,8 млн. тон, а ў кастрычніку пастаўкі выраслі на 8,4%.