Былы купалавец Іван Трус стаў лепшым акцёрам Санкт-Пецярбурга

Экс-купалавец аказаўся сярод лаўрэатаў XXVII тэатральнай прэміі «Залаты сафіт»

6eb71493643ee03df635d29018d7e19b.jpg


«Залаты сафіт» — самая прэстыжная тэатральная прэмія Санкт-Пецярбурга. Лаўрэатаў прэміі вызначаюць таемным галасаваннем напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання, піша «Камсамольская праўда».

У намінацыі Лепшая мужчынская роля перамог беларускі артыст Іван Трус. Ён грае ў спектаклі «Таварыш Кіслякоў» Іпаліта Рыгоравіча Кіслякова.

Характэрна, што ў трупу Александрынскага тэатра — аднаго з найстарэйшых драматычных тэатраў Расіі — ён паступіў толькі ў мінулым годзе.

Спектакль перадае атмасферу канца 1920-х, у якой інтэлігент Іпаліт Рыгоравіч спрабуе прыстасуецца да новага часу і яго выклікаў. Крытыкі кажуць, што беларус у гэтым спектаклі стаў для многіх сапраўдным адкрыццём, яго гульня напоўніла пастаноўку асаблівым сэнсам.

Пасля жнівеньскіх падзей акцёр пакінуў трупу Купалаўскага тэатра ў Мінску разам з большасцю іншых артыстаў і разам з сям'ёй з'ехаў у Санкт-Пецярбург.

Іван Трус адрозніваецца бунтарскім характарам — дастаткова сказаць, у Акадэміі мастацтваў яго тройчы хацелі адлічыць за яго няпросты характар.

Ён працаваў у мінскім Тэатры Горкага, здымаўся ў кіно, але сапраўдную вядомасць атрымаў дзякуючы рэжысёру Саўлюсу Варнасу, які паклікаў акцёра на вядучыя ролі ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

Як заўважае «КП», уладальнікі прэміі «Залаты сафіт» нярэдка становяцца затым і лаўрэатамі «Залатой маскі». Так што, цалкам магчыма, Івана Труса чакае ў Расіі яшчэ адна прэстыжная ўзнагарода.